Пратэстанцкія цэрквы
Сёння супрацоўнікі сілавых структур уварваліся ў кватэру евангельскіх вернікаў з Менску Віталя і Елізаветы Прынеслік.
Прынеслікі з’яўляюцца прыхаджанамі царквы “Новае жыццё”. Мужчыне былі прад’яўлены абвінавачванні ва ўдезле ў пратэстах. Елізавету пакінулі на свабодзе праз малалетнюю дачку. Аднак жанчыне абмежавалі права на выезд з краіны. Елізавета – з’яўляецца вядомай інстаграм-блогеркай, у яе больш за 50 тысяч падпісчыкаў. Фота: інстаграм
Як сям’я гасцінных баптыстаў стала “тэрарыстамі” ў Беларусі, а цяпер ладзіць рэлігійнае жыццё дыяспары ў Варшаве
Да ліпеня 2021 сям’я Вайтовічаў жыла цікавым і насычаным жыццём, поўным працы, грамадзкай дзейнасці, выхавання дзяцей, служэння ў мясцовай царкве. Ажно пакуль у іх дом не “завіталі” КДБ і АМАП. Марыю Вайтовіч абвінавацілі ў тэрарыстычнай дзейнасці і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, ёй пагражаў сур’ёзны тэрмін. Пасля раптоўнага вызвалення з-пад варты сям’я перабралася ва ўкраінскі […]
Форум 18. БЕЛАРУСЬ: Исследование свободы вероисповедания, январь 2023 г.
26 января 2023 г. Ольга Глейс, «Форум 18», и Джон Кинахан, «Форум 18» Анализ свободы религии и убеждений, проведенный «Форумом 18» в Беларуси, отмечает продолжающиеся нарушения этой свободы и взаимосвязанных свобод. К ним относится сеть «законных» ограничений на то, какие сообщества могут собираться, где, кто ими руководит и какую литературу они могут использовать. Эти ограничения […]
Арыштаваны старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэй Мамойка
Затрымалі таксама яго жонку Веру Мамойка. Прычынай для арышту, верагодна, сталіся апублікаваныя фатаздымкі з пратэстаў 2020 году. На Мамоек была заведзена крымінальная справа паводле “народнага” артыкула 342. Сям’ю змясцілі пад варту ў Ізалятар Часовага Утрыманьня на Акрэсьціна. Магчыма, што праз 10 сутак яны будуць пераведзены ў ізалятар на вуліцы Валадарскага. Андрэй і Вера Мамойка таксама […]
Як перажыць 2023? Парады ад рэфармата Змітра Хведарука
5 ісцін з ліста апостала Паўла да Філіпійцаў, якія дапамогуць захаваць надзею і мець хрысьціянскую перспектыву сярод хаоса. Складаецца ўражанне, нібы мы ўзялі завялікую лыжку, каб сербануць боль і ліха. Штодня мы глытаем порцыі навінаў з тлустым спісам вязьняў, разлучаных дзяцей і бацькоў, мужоў і жонак. Падаецца, пераварыць такое няпроста, і замест падсілкавання мы паглыбляемся […]
«Принципы для меня важнее, чем мнение людей». Беларус на альтернативной службе — о том, каково быть пацифистом во время войны
Издание «Зеркало» опубликовало интервью с молодым беларусом, который во время призывной кампании потребовал замены воинской службы на альтернативную. Все дело в том, что он свидетель Иеговы. Спросили у него, как устроена служба «на гражданке», как он описывает мотивы своего выбора и что думает о тех, кто идет защищать родину. — Не жалею, что сделал такой […]
Православного христианина, бывшего церковнослужителя Белорусской Православной Церкви Евгения Глушкова осудили на 9 лет за измену государству
Евгений Сергеевич Глушков, музыкант, ветеринар, бывший церковнослужитель прихода храма Рождества Пресвятой Богородицы д. Прибытки Гомельского районного округа. О нем рассказывал священник Петр Прокопцов, на приходе которого Евгений пономарил. Задержан в августе 2022 года, помещен под стражу. В телефоне нашли контакты украинцев и старое фото аэродрома в Зябровке, который используют российские войска для авиаударов по Украине. […]
Затрыманы евангельскі вернік і знаўца рэлігійнай архітэктуры Мікіта Каваленка
Учора, 24 студзеня, падчас вялікага “хапуна” ў Фаніпалі, быў затрыманы евангельскі хрысціянін, архітэктар Мікіта Каваленка. Супрацоўнікі ГУБАЗіК ўварваліся ў кватэру Каваленкі і правялі ператрус, пад час якога ў быў выняты асабісты кампутар і тэлефон. На цяперашні момант ён змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна. Паволе нашай інфармацыі, на мужчыну была заведзена крымінальная справа, але невядома, што […]
Затрыманы евангельскі вернік і экскурсавод Алесь Варыкіш
Алеся Варыкіша затрымалі разам з экскурсаводам Іванам Сацукевічам падчас паездкі ў вёску Семежаў у Менскай вобласці на абрад “Калядных цароў” – пра гэта паведаміла Радыё Свабода. У экскурсійным выездзе на аўтобусе бралі ўдзел больш за 80 чалавек. Экскурсаводы і ўдзельнікі экскурсіі былі затрыманыя ў Грозаве Капыльскага раёну, потым вызваленыя ўсе, апроч Варыкіша і Сацукевіча. Абрад […]