Грэка-Каталіцкая Царква

Набажэнствы на беларускай мове ў гэтыя выходныя
Субота 30 кастрычніка Збараж, Украіна. Каталіцкая імша ў памяць пра Ноч расстраляных паэтаў. Касьцёл сьвятога Антонія, вул. Незалежності 10. 14:00 Нядзеля 31 кастрычніка Менск. Праваслаўная літургія. Храм сьвятога Кірылы Тураўскага, Духоўная Акадэмія, вул. Зыбіцкая 27. 11:00(кожная апошняя нядзеля месяца) Гродна. Праваслаўная літургія. Храм сьвятога Кірылы Тураўскага. вул. Перамогі, 5. 10.00(кожная апошняя нядзеля месяца) Варшава, Польшча. […]

Супраць рэдактара грэка-каталіцкай газеты «Царква», верніка Ігара Бараноўскага пачаты адміністратыўны працэс за рэпосты з «Белсату»
На Ігара Бараноўскага, грэка-каталіцкага верніка з Брэста, рэдактара грэка-каталіцкай газеты царква завялі адміністратыўную справу паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ («распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць»). Ігару інкрымінуецца, што ён 27 ліпеня (у дзень, калі «Белсат» быў прызнаны «экстрэмісцкім») размесціў у сваіх сацсетках дзве […]

Пасьпяхова завяршыўся збор сродкаў на помнік Вітольду Ашурку ў грэка-каталіцкай парафіі Антвэрпэна
Піша Іван Майсейчык, святар беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антвэрпэне, Бельгія: “Дарагія Сябры, мілыя ў Богу дабрадзеі і ахвярадаўцы, шчыра Вам дзякую за тое, што Вы адгукнуліся на заклік ушанаваць памяць героя і мучаніка Вітольда Ашурка і ўсіх бязвінна забітых антыбеларускім рэжымам і ахвяравалі свае сродкі і высілкі. ЗБОР ЗАВЕРШАНЫ. Сабрана 3569.16 еўра, на 69 еўра […]

Айцец Ян Майсейчык: Смерць Вітольда Ашурка нас моцна ўзрушыла
У Беларусі праўладныя медыі ўсяляк шальмуюць святароў Царквы Хрыстовай, каталікоў і праваслаўных, якія выступілі супраць неабгрунтаванага садызму і гвалту. Гвалту і здзекаў з боку людзей ў пагонах у дачыненні цывільных грамадзянаў, якія выйшлі, каб засведчыць сваё абурэнне беззаконню. З неспакоем назіраюць за падзеямі ў Беларусі нашыя крэўныя ў Бельгіі. Сённяшні Госць Рацыі – беларускі святар […]

“Сьмерць Вітольда Ашурка нас моцна ўзрушыла” – размова з пробашчам беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Бельгіі
“Радыё Рацыя” ўзяло інтэрв’ю святара Яна Майсейчыка, пробашча беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Бельгіі, дзе рыхтуюцца ўсталяваць помнік Вітольду Ашурку. РР: Як так атрымалася, што Антвэрпэн, горад у Бельгіі, стаўся выспачкай нацыянальнага, культурнага і рэлігійнага жыцця беларусаў у Заходняй Еўропе? Бо апрача Лондану, дзе рэлігійнае жыццё беларусаў не спынялася з паваеннага часу, вы хіба другая дзейсная […]

Былы нунцый Ватыкану ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці наведаў беларускую грэка-каталіцкую царкву ў Лондане
Сёння былы нунцый Ватыкану ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці (цяпер – нунцый у Вялікабрытаніі) наведаў беларускую грэка-каталіцкую царкву ў Лондане. Ён браў удзел у святкаванні 95-х угодкаў з дня нараджэння а. Аляксандра Надсана (1926-2015) – адметнага дзеяча беларускай паваеннай эміграцыі на захадзе, перакладчыка літургічных тэкстаў Грэка-Каталіцкай Царквы на беларускую мову, скарыназнайцы, даследчыка гісторыі кніжнай культуры і […]

Біскуп Буткевіч: Мы патрабуем перамен
Пра гэта заявіў старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Алег Буткевіч на ўрачыстасцях у Гудагаі. «Мы патрабуем перамен. Але адзіная рэвалюцыя, якая можа сапраўды змяніць наш лёс да лепшага, як зазначыў яшчэ Бэнэдыкт XVI, — г.зв. званы «Капернікаўскі пераварот». Раней лічылася, што не Зямля абарочваецца вакол Сонца, а, наадварот, Сонца круціцца вакол Зямлі. Менавіта такое […]

Беларускія грэка-каталікі ў Антвэрпэне збіраюць грошы на манумент у гонар Вітольда Ашурка.
Беларуская грэка-каталіцкая царква ў Антвэрпэне (Бельгія) збіраецца ўшанаваць пакутніцкую смерць Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 г. у турме, а таксама ягонае жыццё, высокае маральнае сведчанне і глыбокую каталіцкую веру.Створаны ПРАЕКТ МАНУМЕНТУ ў выглядзе драўлянай ‘сцяны плачу’ вышынёй 2 метры, з выразаным у ёй шасціканцовым крыжам, да якой будуць прымацаваныя тры мармуровыя шыльды (гл. ілюстрацыі). Кошт […]

Месяц без Вітольда Ашурка. Грэка-каталіцкая парафія Антвэрпэна рыхтуецца ўсталяваць памятную шыльду ў яго гонар
Іван Майсейчык, пробашч беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антвэрпэне, заклікае дапамагчы ўшанаваць памяць Вітольда Ашурка ў храме: “Гераічная смерць Вітольда Ашурка 30 дзён таму назад (21 траўня 2021) у засценках рэжымнай катавальні, ягонае ахвярнае жыццё, высокае маральнае сведчанне і глыбокая каталіцкая вера проста забавязвае нас да ўшанавання ягонай памяці ў нашым храме і па ўсёй чыста […]