СПРАВЫ
Барыса Хамайду аштрафавалі на 1350 рублёў – за «пікет, які доўжыцца 14 гадоў»
24 снежня cуд Чыгуначнага раёну Віцебску аштрафаваў найстарэйшага віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду на 50 базавых велічыняў. Суддзя Вольга Шапавал прызнала яго вінаватым ва ўдзеле ў не дазволеным уладамі пікетаванні. Дзеянні актывіста былі кваліфікаваныя паводле ч. 3 арт.23.34 КаАП. Барыс Хамайда не адказаў на пытанне пра давер да складу суду, але патлумачыў Вользе Шапавал, што пасля […]
Беларусы заклікаюць да пакаяння
Гомельскія вернікі (сябры гомельскай Сафійскай абшчыны) разам з вернікамі іншых беларускіх рэгіёнаў запісалі відэазварот, які змяшчае запрашэнне да пакаяння. Нас, беларусаў, не дужа шмат. Тых, хто жыве ў Беларусі, i тых, хто зараз па-за яе межамі. Нас моцна пераймае боль трагедый, памяць ахвяр. Мы шануем тых, хто аддаў жыццё за незалежнасць Айчыны. Мы аддаем даніну […]
Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь. Ён дзякуе Папу Францішку і ўсім, хто гэтаму паспрыяў
24 снежня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь і адразу ж скіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру ў Мінску, каб асабіста выказаць падзяку за вяртанне Папу Францішку і яго прадстаўніку ў нашай краіне Апостальскаму нунцыю Антэ Ёзічу. Слова ўдзячнасці Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мінск, Божае Нараджэнне 2020 «Якія неспасцігальныя прысуды Бога і […]
Суд за малітву: папярэджанні двум святарам і аднаму верніку
Напярэдадні свята Божага нараджэння ў Віцебску судзілі ксяндза Віктара Жука, грэка-каталіцкага святара Аляксея Варанко і іх сябра Аляксея Каракова. Суддзя суду Першамайскага раёна Міхаіл Юрчанка вынес папярэджанні ўсім тром падсудным, якіх вінавацілі паводле артыкула 23.34 КаАП – нібыта за правядзенне несанкцыянаванага пікета. Суд над імі распачаўся яшчэ 10-га снежня. Віктар Жук, Аляксей Варанко і Аляксей […]
Каляднае віншаванне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча
Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч кіруе словы віншавання з Божым Нараджэннем вернікам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і прадстаўнікам іншых хрысціянскіх канфесій, а таксама перадае благаслаўленне Папы Францішка ўсяму беларускаму народу. Віншаванне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча са святам Божага Нараджэння і Новым, 2021 годам Дарагія браты і сёстры, у гэтыя святочныя дні я звяртаюся са […]
У Празе адбылася міжканфесійная малітва за Беларусь
23 снежня ў Празе ў евангелічным зборы святога Сальватара прайшло перадкаляднае экуменічнае набажэнства. Арганізатарамі выступілі беларускі навуковец і актывіст дыяспары беларусаў у Чэхіі Павал Котаў, а таксама пастар чэшскабрацкай евангелічнай царквы Мікулаш Вымнетал, адказны за служэнне ў гуманітарных выпадках, меншасцям і сацыяльна вылучаным групам. Да падрыхтоўкі спрычыніўся таксама беларускі літаратар Макс Шчур. Набажэнства распачалося беларускім […]
Казань пастара Мікулаша Вымнетала на экуменічным набажэнстве за Беларусь у Празе
Шаноўныя сябры, сёстры і браты, калі Ісус нараджаецца ў гэтым свеце, ён прыходзіць у нездаровае палітычнае асяроддзе: цар Ірад ужо на той момант “перасядзеў”. Чым старэйшы ён быў, тым горшы, нездарма ў нас у чэшскай мове існуе выраз “Злы як Ірад”. Евангелле паводле Мацвея паказвае нараджэнне Ісуса ў тагачасным палітычным кантэксце: не паспеў Ісус нарадзіцца, […]
Каталіцкая верніца затрымана пяты раз
Важная справа. Люда Паўлоўская, каталічка, выхаванка мінскіх аблатаў. На гэтых выходных яе затрымалі пяты раз. Папярэднія разы яна атрымлівала штрафы, у лістападзе 12 сутак, гэтым разам 25 сутак. Яна спаткае Божае Нараджэнне і Новы Год у турме. Я асабіста ведаю Люду. Магу сказаць, што гэта добры чалавек, актыўная верніца, удзельнічала ў безлічы каталіцкіх акцый. На […]
Каляды падчас COVID-19: СТРЫМ з касцёла
Ужо заўтра каталікі ўсяго свету будуць адзначаць Каляды. Традыцыйна на гэтае свята вернікі збіраюцца разам у храмах. Але як яно будзе сёлета, калі лютуе COVID-19? Каб даведацца пра гэта, Еўрарадыё завітала ў Сабор Святога Роха ў Мінску. Айцец Юрый Санько правядзе нам экскурсію па касцёле і раскажа, як святары плануюць зберагчы здароўе вернікаў. А таксама […]