Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Біскупы Еўропы салідарныя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам

Біскупы Еўропы салідарныя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам

Біскупы Еўропы салідарныя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам

3 верасня на сайце Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ), пленарная асамблея якой тры гады таму праходзіла ў Мінску, была апублікавана Адозва па справе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Адозва Прэзідыуму РКБЕ па справе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

З 31 жніўня Яго Эксцэленцыі Тадэвушу Кандрусевічу, арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, які вяртаўся з паездкі ў Польшчу, дзе браў удзел у святкаваннях у гонар Маці Божай Чэнстахоўскай, перашкаджаюць вярнуцца на Радзіму.

Прэзідыум РКБЕ выказвае салідарнасць усяго еўрапейскага епіскапту з арцыбіскупам Кандрусевічам і Касцёлам на Беларусі ў гэты балючы момант і падзяляе заклік Папы Францішка «да дыялогу, да спынення гвалту і да павагі справядлівасці і законнасці». Таксама разам з Папам мы давяраем «усіх беларусаў абароне Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы супакою».

Запэўніваючы ў сваёй малітве за ўзлюбленага пастыра і за ўсю беларускую супольнасць, жадаем Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу неадкладнага вяртання дадому і да свайго біскупскага служэння, а таксама заахвочваем усіх дбаць пра мірнае вырашэнне канфлікту і з даверам ісці наперад шляхам дыялогу дзеля дабра чалавека і ўсяго грамадства.

Санкт-Гален, 3 верасня 2020 г.

https://catholic.by/3/news/world/12133-b-skupy-e-ropy-sal-darnyya-z-artsyb-skupam-tadevusham-kandrusev-cham


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава