Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Біскуп Юры Касабуцкі: «Усе гэтыя рэпрэсіі толькі ўмацоўваюць нас».

Біскуп Юры Касабуцкі: «Усе гэтыя рэпрэсіі толькі ўмацоўваюць нас».

Біскуп Юры Касабуцкі: «Усе гэтыя рэпрэсіі толькі ўмацоўваюць нас».

Дарагія мае сябры! Мы ўсе добра ведаем і бачым, што адбываецца ў нашай каханай Беларусі. Насілле, гвалт, катаванні, зневажанне чалавечай годнасці, агрэсія з боку дзяржаўных сілавых структур у адносінах да мірных грамадзян нашай краіны.

Сённяшнія паводзіны сілавікоў паказваюць павялічэнне страху і боязі дзяржаўнай улады ў дачыненні да беларускага народа. Разбурэнне народнага мемарыяла, які паўстаў на месцы брутальнага захопу Рамана Бандарэнкі, быў чарговай спробай знішчыць усё тое высакароднае, чыстае, светлае, што ёсць у нашых людзей. Арышт шматлікіх мірных грамадзян павінен запалохаць іншых людзей.

Аднак усе гэтыя рэпрэсіі толькі ўмацоўваюць нас. Заахвочваю маліцца за наш народ, аб умацаванні духа, адвазе і смеласці ў гэтых выпрабаваннях. Таксама не забываць далучаць да малітвы інтэнцыю аб навяртанне для тых, чые рукі запэцканыя крывёю людзкою…

Няхай Бог дасць нам патрэбныя ласкі, каб народ наш дастойна прайшоў праз гэта выпрабаванне. Хрыстос ніколі не пакіне нас. Гэта надзея няхай пранікае ў нашыя сэрцы


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава