Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Біскуп Казімір Велікаселец: “Сёлета не ў кожнай сям’і велікодная радасць будзе поўнай”

Біскуп Казімір Велікаселец: “Сёлета не ў кожнай сям’і велікодная радасць будзе поўнай”

Біскуп Казімір Велікаселец: “Сёлета не ў кожнай сям’і велікодная радасць будзе поўнай”

Са звароту біскупа Казіміра Велікасельца на Вялікдзень:

“Дарагія браты і сёстры!

Я хачу падзяліць з вамі радасць уваскрасення Пана, але разумею, што сёлета не ў кожнай сям’і велікодная радасць будзе поўнай. Горача прашу Бога, каб Ён у сваёй міласэрнасці дапамог усім нам — пастырам і вернікам — супрацьстаяць выклікам нашага часу. Кожная цемра змяняецца святлом. Разам з вамі малюся аб гэтым святле.

Беларуская паэтка Ларыса Геніюш у адным са сваіх вершаў напісала: «Хрыстос уваскрос з крыві і болю, каб светач праўды не пагас».

Няхай не пагасне праўда ў нашым грамадстве, няхай яно ідзе за Хрыстом, бо Ён — «дарога і праўда, і жыццё» (пар. Ян 14, 6).”

Ларыса Геніюш – праваслаўная верніца, сябра ўраду БНР у міжваеннай эміграцыі, прайшла праз ГУЛАГ, адмовілася прыняць савецкае грамадзянства.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава