Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем

5 лістапада Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем.
Як было паведамлена на сайце МЗС Беларусі mfa.gov.by, падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, супрацоўніцтва Беларусі і Ватыкана ў межах міжнародных арганізацый.
Пацверджана ўзаемнае імкненне да актывізацыі ўзаемадзеяння Беларусі і Святога Пасаду ў мэтах умацавання пазітыўнай дынамікі двухбаковага супрацоўніцтва і міжканфесійнага дыялогу.
Уладзімір Макей пажадаў Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў Рэспубліцы Беларусь, адзначаецца на сайце міністэрства.