Афіцыйная пазіцыя Ватыкану да сітуацыі ў Беларусі выклікае пытанні як у звычайных назіральнікаў, так і ў вернікаў

Маўчанне і двухсэнсоўныя заявы з боку кіраўніцтва Каталіцкага Касцёлу правакуюць неразуменне, а часта – і расчараванне. Чаму так адбываецца? У гэтым пытанні карэспандэнты «Белсату» спрабавалі разабрацца разам з мадэратаркай групы «Хрысціянская візія» Наталляй Васілевіч.
💬«Ватыкан, як правіла, дзее на падставе ўласных уяўленняў і інтарэсаў, так што часам нават нельга зразумець, на баку дабра ці зла ватыканскія чыноўнікі; цяжка зразумець сапраўдную матывацыю і мэты. Сапраўды, часта выглядае так, што Ватыкан ідзе на кампраміс з сіламі зла, адварочваецца ад тых, хто пакутуе. Ці так гэта на самой справе? Ці гэта проста частка пэўнай дыпламатычнай гульні, што мусіць даць плён у будучыні? Што важнейшае: бездакорная маральная рэпутацыя – ці канкрэтныя пазітыўныя вынікі? Нам для аналізу даступная толькі публічная частка дзейнасці. І так, гэтая частка сапраўды выклікае шмат пытанняў, прыводзіць да росту недаверу грамадскасці, да фрустрацыі – бо не адпавядае маральным чаканням людзей. Тым не менш, нельга да канца адкідаць магчымасць таго, што публічныя дзеянні – гэта ўсяго толькі прыкрыццё для сапраўднай дыпламатыі, якая адбываецца на іншым узроўні», – мяркуе мадэратарка «Хрысціянскай візіі».
Падрабязней чытайце па спасылцы.