Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Адміністрацыйны пратакол за відэасюжэт пра выгнанне з Беларусі каталіцкага ксяндза-паляка

Адміністрацыйны пратакол за відэасюжэт пра выгнанне з Беларусі каталіцкага ксяндза-паляка

Адміністрацыйны пратакол за відэасюжэт пра выгнанне з Беларусі каталіцкага ксяндза-паляка

Віцебская Вясна паведамляе, што 8 лістапада была затрымана віцебская незалежная журналістка Алена Шабуня разам з віцебскай актывісткай Таццянай Севярынец. Але пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі міліцыянты складаць не сталі. Намеснік начальніка Чыгуначнага РАУС Дзмітрый Курыленка правёў з віцяблянкамі прафілактычную размову.

Таксама ў абедзвюх жанчын узялі адбіткі пальцаў.

Але пасля гэтага ў аддзяленне прыехаў участковы з Першамайскага РАУС і склаў на Алену Шабуню адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»). Падставай для складання пратаколу стаў відэасюжэт пра выгнанне з Беларусі каталіцкага ксяндза-паляка з гарадскога пасёлку Варапаева. Сюжэт быў паказаны на тэлеканале «Белсат».

Віцебская Вясна


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава