Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Традыцыі кнігадрукаваня на землях ВКЛ — 500 год!

Традыцыі кнігадрукаваня на землях ВКЛ — 500 год!

Традыцыі кнігадрукаваня на землях ВКЛ — 500 год!
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

У 1522 годзе Францыск Скарына выдаў у Вільні «Малую падарожную кніжку» — першую друкаваную кнігу на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Выданне ўяўляла сабой Псалтыр з дадатковымі малітвамі і пасхаліяй.

Сёння па ўсёй Еўропе прайшлі малітвы з гэтай нагоды. 2022 год у Літве абвешчаны годам Скарыны.

Гэты юбілей належыць і нам, беларусам: у эпоху Скарыны ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад ВКЛ.

Для параўнання: Яган Гутэнберг вынайшаў друкарскі станок, а затым выдаў Біблію ў Майнцы меркавана ў 1450-х гг., Швайпольт Фіоль у 1491 г. выдаў у Кракаве першую кірылічную друкаваную кнігу — Актоіх, Скарына пачаў друкаваць «Бівлію Руску» у 1517 г. у Празе, львавянін Іван Фёдараў надрукаваў «Апостал» у Маскве ў 1564 г. (да гэтага было некалькі ананімных маскоўскіх выданняў 1550-х гг.).

У 2016 годзе дзякуючы Віктару Бабарыку і Белгазпромбанку асобнік «Малой падарожнай кніжкі» з’явіўся ў Беларусі.

Жадаем Віктару Дзмітравічу, дзякуючы якому беларускія скарбніцы мастацтва і культуры значна ўзбагаціліся, найхутчэйшага вызвалення, а таксама шлем промні падзякі!

P.S. Тым, хто хацеў бы даведацца больш пра першае выданне ў ВКЛ, раім паслухаць доктара тэалогіі Ірыну Дубянецкую.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава