Беларускія баптысты заклікаюць да асаблівай малітвы за Ўкраіну
У той час, як афіцыйны Менск прызнае “дэ-юрэ і дэ-факта” Крым расейскім і нават шле туды тых, каго не шкада, калі ў Беларусь запрашаюць пракурораў “ЛНР”, а з самага верху гучаць пагрозы разам з Расеяй напасці на Украіну, Саюз евангельскіх хрысціян-баптыстаў Беларусі заняў цалкам супрацьлеглую пазіцыю.
Для супольнай малітвы за Украіну СЕХБ прапанаваў, сярод іншага, маліцца:
О восстановлении религиозных свобод для евангельских верующих на оккупированных территориях Донецкой и, особенно, Луганской областей.
О прекращении агрессии против Украины и восстановлении юрисдикции Украины на всех оккупированных территориях. О предотвращении полномасштабной войны против Украины.
Сярод цікавостак малітоўных тэмаў на снежань таксама ёсць і просьба “за мир в стране и добрые отношения с странами-соседями” на тле чарговай хвалі зачысткі ў Беларусі і бясконцых нападак на межы Літвы, Латвіі і Польшчы з беларускага памежжа.
Думаем, што можна далучыцца да гэтых малітоўных просьбаў нашых баптысцкіх братоў.