Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Права на забастоўку» — так кажа Касцёл

«Права на забастоўку» — так кажа Касцёл

Placeholder
Аўтар
Вячаслаў Барок

ВячаслаўБарок

Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.

Пакуль уцякаючых з нашай краіны ёсць больш за тых, хто ў Беларусі спрабуе знайсці прытулак, я ніколі не пагаджуся з тым, што мы ў дзяржаве асягнулі такі ўзровень сацыяльнай справядлівасці, калі ўжо больш нічога немагчыма зрабіць дзеля таго, каб палепшыць становішча.

Дыспрапорцыя, пры якой колькасць эмігрантаў у разы перавышае лічбу імігрантаў, сведчыць аб наяўнасці у краіне глыбокага крызісу і безладдзя.

У сітуацыі, калі расце сацыяльная напружанасць, а ад эканамічнай стабільнасці, застаецца толькі стабільнае збядненне канкрэтных прадстаўнікоў грамадства, абсалютна нармальна, што актыўныя прыхільнікі пераменаў усё часцей гавораць пра забастоўку працоўных, як адзін з важных сродкаў на шляху змагання за сацыяльную справядлівасць.

На фоне эфектаў міжнародных санкцый, якія абсалютна яшчэ не асягнулі апагея, можна казаць, што значнае пагаршанне ў гаспадарцы ўсёй краіны ды кожнай прыватнай хатняй, яшчэ перад намі…

Сённяшнюю сітуацыю ў беларускім грамадстве можна ў нейкім сэнсе параўноўваць з тым станам грамадства, у якім апынулася Польшча ў 1980 г. Акурат у тым годзе, пачынаючы з дня 14 жніўня, ўся краіна пагрузілася ў агульнанацыянальную забастоўку.

І вось у гэтым часе, блаславёны кардынал Вышыньскі ў сваім духоўным дзённіку пра забастоўку пісаў: «Сёння ўжо гаворка ідзе нетолькі пра славутую «кілбасу», але пра сацыяльныя і палітычныя патрабаванні».

Іншым разам страйкі ацэньваў так: «Гэта не партыйныя гульні, а абуджэнне грамадскай свядомасці».

У Польшчы былі таксама славутыя Імшы ў падтрымку прцоўных. Яны служылі духоўным апірышчам для страйкуйчых і прыхільнікаў незалежных прафсаюзаў. Вядомым душпастырам у Варшаве бл. Ежы Папялушка. За вернасць Богу і народу стаў мучанікам. Яго забілі супрацоўнікі службы бяспекі.

Разам з тым, нельга сказаць адназначна, што Касцёл вітаў забастовачны рух, хоць, безумоўна, абсалютна згаджаўся з патрэбай з’яўлення незалежных прафсаюзаў, але ўвесь час, усведамляючы прысутную ў Польшчы небяспеку збоку Масквы, выказваўся вельмі асцярожна пра страйк. А тагачасная рэакцыя польскіх біскупаў яшчэ і сёння ёсць дыскусійнай тэмай.

Вопыты іншых народаў і касцёлаў, і ў тым ліку Польшчы, ёсць вельмі карысным дзеля таго, каб даць маральную ацэнку забастоўцы.

Рыма-Каталіцкі Касцёл у Катэхізісе (ККК 2435) у кантэксце сёмага прыказання з Дэкалога «не крадзі», абмяркоўвае праблему сацыяльнай справядлівасці, гаворыць пра дапушчальнасць і недапушчальнасць забастоўкі і пра яе маральны аспект.
А вось Кампендый Сацыяльнага Вучэння Касцёла (КСВК 304) навучае пра права на забастоўку, якое маюць працоўныя. Згодна з думкай Касцёла, важна аднак, каб страйк насіў мірны характар, быў пазбаўлены насілля, меў эканамічныя мэты ды захоўваў прынцып клопату пра агульнае дабро.

З такім падыходам Касцёл афіцыйна прызнае забастоўку апраўданым спосабам змагання за справядлівасць.

Бо кожны чалавек не толькі мае абавязак працаваць, але мае і права жыць у краіне, у якой існуе памкненне пашыраць сацыяльную справядлівасць.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава