Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Удакладненьні да перадачы «Белсату» пра адносіны паміж цэрквамі і ўладамі ў Беларусі

Удакладненьні да перадачы «Белсату» пра адносіны паміж цэрквамі і ўладамі ў Беларусі

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Журналістка «Белсата» Арына Маліноўская падрыхтавала выпуск перадачы «Шчыра кажучы» пра адносіны паміж беларускімі цэрквамі і рэжымам Лукашэнкі. Сярод тых, хто адказаў на пытаньні ёсьць як некаторыя сябры «Хрысьціянскай візіі», так і неназваныя інсайдары. Наша група лічыць патрэбным зрабіць некалькі каментароў да гэтага выпуску.

  1. На самым пачатку даецца статыстыка хрысьціянскіх канфесій у Беларусі паводле апытаньня Акадэміі навук, згодна з якою праваслаўнымі сябе называюць 85% беларусаў, каталікамі — 8%, а пратэстантамі — толькі 1,5%. Дадзеная інфармацыя недакладная. Паўнавартасных дасьледваньняў па гэтай тэме ў Беларусі не праводзілася, падчас перапісаў насельніцтва пытаньні пра рэлігію не задаюцца. Да таго ж моцна адрозьніваюцца колькасьць тых, хто намінальна адносіць сябе да той ці іншай царквы, і колькасьць практыкуючых вернікаў. Як паказала апытаньне нашага канала, у якім прынялі ўдзел больш за палову чытачоў, сярод актыўных падпісчыкаў «Хрысьціянскай візіі» 57% праваслаўных, 25% каталікоў і 9% пратэстантаў. Вядома, гэтыя лічбы нельга пераносіць на ўсю краіну, але яны падаюцца бліжэйшымі да рэальнасьці, чым дадзеныя Акадэміі навук.
  2. Адзін з суразмоўцаў «Белсату» — Філарэт (Дзенісенка), былы кіраўнік Кіеўскага патрыярхату. У перадачы сказана, што ён стаяў ля вытокаў аўтакефальнага працэсу ва Ўкраіне. Гэта не зусім карэктна. Размовы пра царкоўную самастойнасьць ва Ўкраіне вядуцца ўжо больш за стагодзьдзе, напрыклад, гэтае пытаньне падымалася на Ўсеўкраінскім саборы 1918 года. Філарэт (Дзенісенка) цяпер грае маргінальную ролю ва ўкраінскім рэлігійным жыцьці, бо сваёй палітыкай пасьпеў дыскрэдытаваць сябе ў тым ліку сярод прыхільнікаў аўтакефаліі. Характэрна, што з беларускамоўным каналам «Белсат» ён размаўляе на рускай мове, а нашу краіну па савецкай звычцы называе «Белоруссия».
  3. Галава БАПЦ архіепіскап Сьвятаслаў (Логін) кажа «За службу ідзе тысяча даляраў толькі за дзень…», але гэтыя словы выразаныя з поўнай фразы пры мантажы, і таму застаецца незразумелым і кантэкст, і што канкрэтна суразмоўца мае на ўвазе. Відавочна, гаворка ня можа ісьці пра сярэднестатыстычны праваслаўны прыход у Беларусі.

Адной з асноўных тэм выпуска — пытаньню пра аўтакефалію для Беларусі — нядаўна прысьвяціла аналітычны артыкул тэолаг Натальля Васілевіч.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава