У Дзюсэльдорфе на акцыі салідарнасьці беларусы Нямеччыны выканалі песьню, прысьвечаную Раману Бандарэнку

У Дзюсэльдорфе на акцыі салідарнасьці беларусы Нямеччыны выканалі прысьвечаную Раману Бандарэнку песьню “Выхаджу я”, версію твора Леанарда Коэна “Алілуя”, які адпачатку ня меў рэлігійнага зьместу, але са зьмененым тэкстам нярэдка выконваецца ў храмах па ўсім сьвеце.