Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Візіт арцыбіскупа Галахера – знак блізкасці Папы да Беларусі

Візіт арцыбіскупа Галахера – знак блізкасці Папы да Беларусі

Візіт арцыбіскупа Галахера – знак блізкасці Папы да Беларусі

Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала спецыяльнае паведамленне ў сувязі з візітам у Беларусь высокай ватыканскай дыпламатычнай дэлегацыі.

“Сёння, у пятніцу 11 верасня 2020 г., Сакратар па адносінах з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер накіраваўся ў Рэспубліку Беларусь, дэманструючы ўвагу і блізкасць Святога Айца да Каталіцкага Касцёла і ўсёй краіны”, — гаворыцца ў кароткім камюніке.

Праграма рабочага візіту, які працягнецца да 14 верасня, прадугледжвае сустрэчы з дзяржаўнымі ўладамі і кіраўніцтвам Каталіцкага Касцёла.

У першы дзень прабывання ў Мінску арцыбіскуп Галахер правёў перамовы з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Падчас іх былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку ў кантэксце развіцця паслявыбарнай сітуацыі ў Беларусі, — паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На старонцы МЗС у Facebook адзначаецца, што бакі закранулі пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, супрацоўніцтва ў рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, уключаючы праблему гандлю людзьмі. Была падкрэслена зацікаўленасць у захаванні традыцыйна сяброўскіх двухбаковых адносін, падтрыманні высокай інтэнсіўнасці кантактаў на розных узроўнях.

Міністр замежных спраў Беларусі асабліва адзначыў гістарычную ролю Каталіцкай Касцёла ў станаўленні і развіцці беларускай дзяржавы, выказаўшы ўпэўненасць, што канструктыўны дыялог са Святым Пасадам з’яўляецца адной з умоў захавання міжканфесійнага міру і згоды ў краіне, — гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі.

https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2020-09/vizit-arcybiskupa-galahera-znak-blizkasci-papy-da-belarusi.html?fbclid=IwAR2aHdl6-Wp54bohKWuTAPdONDy0KXR_QYdryjio1kBbYH_RPNMZRFCA1cw


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава