Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Веніяміна

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Веніяміна

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Веніяміна

20 лістапада Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведаў з братнім візітам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Як паведаміў партал Беларускай Праваслаўнай Царквы Church.by, сустрэча мела характар знаёмства.

У Апостальскай нунцыятуры ў Мінску адзначылі, што сустрэча з Патрыяршым Экзархам стала адным з першых і найбольш важных візітаў новапрызначанага прадстаўніка Папы Францішка ў Беларусі.

Паведамляецца, што Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і Апостальскі нунцый абмеркавалі шэраг пытанняў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, у прыватнасці, духоўнае асэнсаванне падзей, што адбываюцца ў Беларусі і ў свеце, захаванне міжканфесійнага міру і традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, развіццё духоўнай адукацыі, супрацьдзеянне каранавіруснай інфекцыі і іншыя.

На заканчэнне сустрэчы бакі абмяняліся добрымі пажаданнямі і падарункамі, паведамляе Church.by.

catholic.by


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава