Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Упершыню ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі маліліся асабіста за Аляксандра Лукашэнку

Упершыню ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі маліліся асабіста за Аляксандра Лукашэнку

Упершыню ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі маліліся асабіста за Аляксандра Лукашэнку

Паводле назірання «Хрысціянскай візіі», упершыню ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі падчас святой Імшы прагучала публічная малітва асабіста за Аляксандра Лукашэнку. Гэта адбылося 10 кастрычніка ў парафіі святых Пятра і Паўла ў Шклове – на малой радзіме правіцеля.

У гэты дзень з нагоды абласных «Дажынак» святую Імшу ў Шклове цэлебраваў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі. Як адзначаецца на сайце беларускага епіскапату, іерарх прыняў удзел ва ўрачыстасцях абласнога фестывалю-кірмашу па запрашэнні старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі.

Імша прайшла ў межах «Дажынак», на ёй прысутнічала крыху больш за 10 чалавек. Біскуп Яшэўскі «маліўся за Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку, просячы для яго патрэбных ласкаў і Божага благаслаўлення ў служэнні дзеля развіцця краіны, падтрымкі беларускай вёскі і людзей працы», гаворыцца ў публікацыі.

Таксама прагучала малітва «за ўсіх, хто адказвае за развіццё Магілёўскага рэгіёна і беларускай вёскі: кіраўнікоў раёнаў, кіраўніцтва Магілёўскага гарвыканкама, Памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Магілёўскай вобласці Надзею Каткавец, старшыню Магілёўскага аблвыканкама Анатолія Ісачанку, а таксама ўсіх, хто служыць дабру Магілёўшчыны».

Адзначаецца, што «падчас Эўхарыстыі вернікі маліліся за будучыню Магілёўшчыны, мір, дабрабыт і развіццё сельскай гаспадаркі, прасілі, каб беларуская зямля заставалася плённай, а ў вёсках захоўваліся жыццё, працавітасць і вернасць добрым традыцыям».

У Каталіцкім касцёле прынята маліцца агулам за ўладу на святых Імшах падчас малітвы вернікаў. Аднак упершыню такая малітва прагучала асабіста за Лукашэнку і іншых чыноўнікаў.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост