Царква і палітычны крызіс у Беларусі

26 жніўня Віцебскі абласны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі Рэлігійнага аб’яднання Евангеліцка-лютэранскай царквы ў Рэспубліцы Беларусь

26 жніўня Віцебскі абласны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі Рэлігійнага аб’яднання Евангеліцка-лютэранскай царквы ў Рэспубліцы Беларусь

26 жніўня Віцебскі абласны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі Рэлігійнага аб’яднання Евангеліцка-лютэранскай царквы ў Рэспубліцы Беларусь

Аб гэтым паведаміла «Віцебская вясна». З такой заявай звярнуўся Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў: арганізацыя не прайшла абавязковую перарэгістрацыю.Прадстаўнікі бакоў папрасілі разгледзець справу без іх удзелу. Паводле парафіяніна, які прыйшоў у суд, суддзя зачытала заяву дзяржаўнага органа, але не агучыла пісьмовыя пярэчанні кіраўніцтва царквы, адзначыўшы толькі, што яны складзеныя па-беларуску.

Аб’яднанне было зарэгістравана ў Віцебску 8 студзеня 2001 года. Яго ўзначальваў (выконвае абавязкі біскупа) Кастусь Мардзвінцаў (на фота) — незалежны журналіст, грамадскі актывіст і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, які зазнаваў адміністрацыйны пераслед і, паводле наяўнай інфармацыі, цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі. Мардзвінцаў патлумачыў, што царква не адмаўлялася ад легальнага статусу, але яе супольнасці не змаглі выканаць новыя патрабаванні да колькасці заснавальнікаў, юрыдычных адрасоў і раскрыцця персанальных звестак вернікаў.

Структуру Мардзвінцава ўлады і раней фактычна ігнаравалі: на афіцыйныя міжканфесійныя мерапрыемствы ў якасці прадстаўніка лютэран запрашалі пастара Уладзіміра Татарнікава. Таму ліквідацыю аб’яднання можна разглядаць не толькі як вынік новых патрабаванняў, але і ў шырэйшым кантэксце пераследу іншадумцаў. Пры гэтым у Беларусі працягваюць існаваць іншыя лютэранскія супольнасці, якія не ўваходзілі ў структуру Мардзвінцава.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост