Katolik.life: Беларускае дзяржрадыё ўжо тры тыдні не вядзе трансляцыю Імшы – і ня папярэдзіла нікога
Як заўважыла каталіцкае выданне, першы нацыянальны канал дзяржрадыё ўжо на працягу трох тыдняў не вядзе трансляцыю святой Імшы з мінскага архікатэдральнага касцёла. Раней яна адбывалася кожную нядзелю ў 8.15.
Пры гэтым у парафіі касцёла не мелі інфармацыі пра тое, што трансляцыя Імшы не вядзецца. Парафіяне назіралі, як дзеля эфіру гэтую службу праводзяць літаральна па секундамеры – спецыяльна для таго, каб укласціся ў адведзены на радыё час. Атрымліваецца, парафію не папярэдзілі пра тое, што трансляцыя спыненая.
Парафіяне паспрабавалі атрымаць тлумачэнне ад канала, але пакуль безвынікова. Вернікі спадзяюцца, што прычыны прыпынення трансляцыі былі тэхнічнымі і што яна адновіцца.
Выданне нагадвае, на Беларускім радыё Імша транслюецца апошнія пяць гадоў пасля аднаўлення перадачы ў 2021 годзе, калі на адрас уладаў і кіраўніцтва БелТРК звярнуўся тагачасны Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Казімір Велікаселец.







