У Беларусі «экстрэмісцкім» стаў нават стыкер з хрысціянінам падчас малітвы
Суд Партызанскага раёна Мінска за адно пасяджэнне прызнаў «экстрэмісцкімі» больш за 50 набораў Telegram-стыкераў. Сярод іх — набор «Жыве беларусік».
У гэтым наборы ёсць стыкер з выявай хрысціяніна(кі), які(ая) моліцца на фоне нацыянальнага сцяга Беларусі. Побач подпіс: «Малюся за».






