Затрыманы ксёндз з Вілейскага раёна прызнаны палітзняволеным
Затрыманы ў сакавіку гэтага года 65-гадовы каталіцкі святар Анатоль Парахневіч сёння праваабаронцамі таксама быў прызнаны палітзняволеным.
Меркавана, яго ўтрымліваюць у СІЗА КДБ – магчыма, яго абвінавачваюць у “здрадзе дзяржаве” – такі ж артыкул ставілі ксяндзу з Валожына Генрыху Акалатовічу.





