Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Касцёл і Міністэрства абароны: сігнал да збліжэння

Касцёл і Міністэрства абароны: сігнал да збліжэння

Касцёл і Міністэрства абароны: сігнал да збліжэння

23 лютага мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі павіншаваў міністра абароны Віктара Хрэніна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэтае віншаванне стала прыкметнай падзеяй: упершыню за многія гады кіраўнік Каталіцкага Касцёла ў Беларусі публічна звярнуўся да кіраўніка ваеннага ведамства з такім цёплым пасланнем.

У сваім звароце іерарх падкрэсліў, што вайсковая служба «заўсёды лічылася святой і праведнай», а яе хрысціянскі сэнс заключаецца ў самаадданым служэнні Радзіме і народу, аж да гатоўнасці «аддаць жыццё сваё за сяброў сваіх» (пар. Ян 15, 13). Ён таксама адзначыў, што і сёння, «абараняючы мір, спакой і дабрабыт грамадства», вайскоўцы з’яўляюцца прыкладам «не толькі сілы і мужнасці, але і духоўнай стойкасці, маральнай вытрымкі і гонару».

Акрамя гэтага, у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбудзецца святая Імша за абаронцаў Айчыны — жывых і памерлых. Літургію ўзначаліць сам арцыбіскуп Станеўскі.

Больш цеснае і сістэмнае супрацоўніцтва з Узброенымі Сіламі традыцыйна характэрнае для Праваслаўнай Царквы. Каталіцкі Касцёл, наадварот, доўгі час імкнуўся захоўваць нейтралітэт у адносінах да сілавых структур, таму гэты крок каталіцкага іерарха можна разглядаць як сігнал змены публічнай пазіцыі Касцёла.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост