«Вясна»: здароўе пастара-палітвязня Алега Лойкі моцна пагоршылася за кратамі
Як паведамляе праваабарончы цэнтр, у вязня баліць сэрца і з-за міжпазванковых грыжаў яму вельмі цяжка проста хадзіць.
49-гадовы евангельскі пастар Алег Лойка, нагадаем, атрымаў 3,5 года паводле «справы Гаюна». У Хойніцкім раёне ён быў вядомы сваёй рэабілітацыйнай місіяй «Вяртанне» — шмат гадоў дапамагаў людзям з залежнасцямі.






