Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Ватыкане прагучала выказванне беларускага іерарха пра складаную сітуацыю ў Беларусі

У Ватыкане прагучала выказванне беларускага іерарха пра складаную сітуацыю ў Беларусі

У Ватыкане прагучала выказванне беларускага іерарха пра складаную сітуацыю ў Беларусі

22 кастрычніка ў базіліцы Святога Пятра на цэнтральным алтары адбылася святая Імша на беларускай мове для пілігрымаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Літургію ўзначаліў глава беларускага Каталіцкага Касцёла арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Гамілію прамовіў генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Іерарх адзначыў, што пілігрымы прыехалі з краіны, якая была «шчодра палітая крывёю мучанікаў за веру», і ўзгадаў святога Язафата Кунцэвіча, рэліквіі якога захоўваюцца ў ватыканскай базіліцы, а таксама сведкаў веры ХХ стагоддзя.

«Сёння ў гэтым месцы гучыць таксама малітва беларускага народа — малітва тых, хто, нягледзячы на складаную гісторыю продкаў, на выпрабаванні і боль, захаваў у сэрцы святло веры…»,
— сцвердзіў біскуп Яшэўскі і пазней дадаў, что

«…сёння Беларусь перажывае складаную старонку сваёй гісторыі — час санкцый, недаверу, напружання і духоўнага пошуку. Гэта час, калі свет не заўсёды разумее нас, час, калі ўнутраныя раны, здараецца, баляць мацней, чым знешнія».

У гэты дзень на аўдыенцыі Папы Льва прысутнічалі каля 500 беларускіх католікаў. Калі Пантыфік аб’язджаў плошчу, група вернікаў з жоўтымі хусткамі скандзіравала «Бе-ла-русь!». Папа блаславіў іх і нехта з натоўпу закінаў у папамабіль адну з хустак.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост