Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ціск на Каталіцкі Касцёл узмацняецца: тэалагіня Наталля Васілевіч для “Радыё Рацыя”

Ціск на Каталіцкі Касцёл узмацняецца: тэалагіня Наталля Васілевіч для “Радыё Рацыя”

Ціск на Каталіцкі Касцёл узмацняецца: тэалагіня Наталля Васілевіч для “Радыё Рацыя”

Прысуд ксяндзу Анджэю Юхневічу пакінулі ў сіле — 13 гадоў зняволення. Таксама не апраўдаліся надзеі на вызваленне ксяндза Генрыха Акалатовіча, які адбывае 11 гадоў. Чырвоны касцёл у цэнтры Менску застаецца зачыненым для вернікаў ужо амаль тры гады. На гэтым тле беларускі рэжым адкрывае амбасаду ў Ватыкане.

Сітуацыю пракаментавала для “Радыё Рацыя” тэалагіня Наталля Васілевіч, мадэратарка ініцыятывы «Хрысціянская візія». Яна мяркуе, што ўлады проста спрабуюць зрабіць Касцёл больш залежным:

— Задача, як заўсёды, адна — больш кантролю, больш падтрымкі, больш выгады для сябе. Гэта спроба прымусіць Рымска-Каталіцкі Касцёл падпарадкоўвацца і дапамагаць у знешнепалітычным контуры. Яны прывыклі дзейнічаць праз гвалт і пагрозы — гэта іх стандартны метад працы з грамадствам.

Паводле Васілевіч, магчыма, калі ўладам удасца дамовіцца з Ватыканам, рэжым пойдзе на жэст — і частка зняволеных святароў будзе вызваленая.

Цалкам гутарка — па спасылцы.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава