Суд над ксяндзом Дзмітрыем Мальцам адбыўся 25 лютага

У мінулую суботу стала вядома пра затрыманне ксяндза Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Учора ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста адбыўся разгляд справы святара па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (расаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядаў суддзя Р. Я. Карабан. Гэта вынікае з раскладу пазначанага суда.
Вынікі судовага пасяджэння невядомыя, чаму ксяндза з Ліды судзілі ў Брэсце і пры якіх умовах адбывалася затрыманне, таксама пакуль няясна.