Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ксёндз-«экстрэміст» Барок паразмаўляў з ксяндзом-«тэрарыстам» Бульчаком

Ксёндз-«экстрэміст» Барок паразмаўляў з ксяндзом-«тэрарыстам» Бульчаком

Placeholder
Аўтар
Вячаслаў Барок

ВячаслаўБарок

Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.

Дзіўна, але такія беларускія рэаліі. Насамрэч гаворка пра інтэрв’ю, якое ўзяў сябра «Хрысціянскай візіі» айцец Вячаслаў Барок у свайго сабрата — ксяндза з Пастаў Андрэя Бульчака — пробашча рымска-каталіцкай парафіі Езуса Міласэрнага. Мы пісалі пра тое, што айцец Андрэй некалькі дзён таму у спешным парадку пакінуў тэрыторыю Беларусі. Чаму?

Суразмоўца паведамляе, што зачэпкай для яго пераследу стала размешчанае 8 сакавіка відэа на ютуб «Ліст», у якім ён тлумачыць суайчыннікам палякам, што беларусы супраць вайны ва Ўкраіне, ды бароніць рэпутацыю Беларусі на Захадзе. Таму святара паставілі перад выбарам: турма або выезд з Беларусі.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава