25 снежня святкуюць Нараджэнне Хрыста каталікі і пратэстанты. А яшчэ — 2/3 праваслаўнага свету!
Беларускі прыход у Вільні таксама ладзіць сёння святочную службу.
- Час: 18 па Варшаве, 19 па Вільні, 20 па Мінску.
- Месца: Pilimo g. 18, памяшканне рэфармацкай царквы. Лакацыя новая, не пераблытайце!
- Для тых, хто на адлегласці: трансляцыя ў YouTube.
Гасцей чакаюць прыемныя калядныя бонусы.
І так, менавіта ў гэтым прыходзе служыць айцец Георгій Рой, якога акурат перад Калядамі беларускі рэжым абвясціў экстрэмістам. Можна будзе павіншаваць персанальна. 🙂
Хрыстос прыйшоў у гэты свет як дзіця палітэмігрантаў, якія ратаваліся ад Ірада — маньяка сваёй улады, і быў распяты як экстрэміст, вораг імперыі. І ўваскрос — як Богачалавек.
Сустракайма Яго!