Хрысціянская Візія атрымала тэкст камуніката, які Сакратарыят Мітрапалітальнай Курыі накіраваў да каталіцкіх святароў.
«Па інфармацыі, атрыманай ад вернікаў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Альковічы, Вілейскага дэканата з 17 сакавіка 2026 года ў парафіі адсутнічае пробашч ксёндз Анатоль Парахневіч, дом, дзе пражываў пробашч, апячатаны пячаткамі КДБ.
У нядзелю 22 сакавіка 2026г. касцёл быў зачынены і святая Імша не цэлебравалася. Ніякай афіцыйнай інфармацыі адносна месца знаходжання ксяндза Анатоля Парахневіча ў Курыі да цяперашняга часу няма».
Курыя папрасіла святароў аб малітве ў сувязі з узніклай сітуацыяй.