Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Заўтра ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска пройдзе суд над Веранікай Кабылковай, педагогам-псіхолагіняй з Шуміліна. Яе абвінавачваюць па Дэкрэце №7 (атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі).

Яе муж Арцём трапіў пад пераслед год таму — сілавікі тады затрымалі яго за падпіскі, але не змаглі запісаць «пакаяльны» ролік. Вядома, што тады Арцёма аштрафавалі на 555 рублёў.

Вянчанне Арцёма і Веранікі ладзіў кс. Анджэй Юхневіч, які зараз знаходзіцца за кратамі і суд над якім таксама пачнецца заўтра.

Таксама можа быць цікава