Верасень 2021

Былога старасту аднаго з мінскіх праваслаўных прыходаў Анатоля Кудласевіча аштрафавалі
29 верасня знік бард Анатоль Кудласевіч. Жонка прыйшла з працы і ўбачыла разгромленую кватэру. Пазней Кудласевіч знайшоўся, яго асудзілі па 24.23, аштрафавалі на 2900 рублёў і адпусцілі. Кудласевіч распавёў «Нашай Ніве», што гэта было: «Учора каля 12 гадзіны дня я спакойна сядзеў дома, глядзеў якраз аналіз роліка пра забойства кадэбіста. Раптам грукаюць у дзверы: адчыняйце, […]

Удакладненьні да перадачы “Белсату” пра адносіны паміж цэрквамі і ўладамі ў Беларусі
Журналістка “Белсата” Арына Маліноўская падрыхтавала выпуск перадачы “Шчыра кажучы” пра адносіны паміж беларускімі цэрквамі і рэжымам Лукашэнкі. Сярод тых, хто адказаў на пытаньні ёсьць як некаторыя сябры “Хрысьціянскай візіі”, так і неназваныя інсайдары. Наша група лічыць патрэбным зрабіць некалькі каментароў да гэтага выпуску. Адной з асноўных тэм выпуска – пытаньню пра аўтакефалію для Беларусі – […]

Прыйшоў адказ ад Мінінфарму на петыцыю супраць антыкаталіцкай публікацыі “Мінскай праўды”
Учора прыйшоў адказ ад Мінінфарму на петыцыю супраць антыкаталіцкай публікацыі “Мінскай праўды”, якую падпісала 174 чалавекі. Тэкст адказу: “Міністэрства інфармацыі пісьмова запатрабавала ад рэдакцыі газеты “Мінская праўда” прыняць меры па недапушчэнні публікацый матэрыялаў, як у выпуску ад 07.09.2021, у далейшым. Мінскім аблвыканкам сумесна з кіраўніцтвам ІА “Мінская праўда” праведзена рабочая нарада, на якой выпрацаваны меры […]

З інтэрв’ю Вольгі Івашынай
З інтэрв’ю Вольгі Івашынай, жонкі палітвязня Дзяніса Івашына, газеце “Новы Час”: “Калі да гэтага часу змаганне з сістэмай і несправядлівасцю было, так бы мовіць, натуральным як для грамадзяніна і хрысціяніна, то цяпер яно стала асабістым. Гэтая непрымірымасць была і раней, але цяпер гэта яшчэ і перакананне, што я ніколі з тым не згаджуся і буду […]

З інтэрв’ю Вікторыі Пальчыс
З інтэрв’ю Вікторыі Пальчыс, жонкі палітвязня Эдуарда Пальчыса “Нашай Ніве”: «Наша Ніва»: Вы ж з Эдуардам хрысціянскія вернікі — гэты год не прынёс расчаравання ў рэлігіі? Вікторыя Пальчыс: Наадварот, я не раз лавіла сябе на думках, як жа ўсё гэта вывозіць людзям, якія не вераць у Бога. Бо вера, што ў Беларусі ўсё будзе добра, […]

Радыё Свабода апублікавала ўрывак з ліста студэнткі-палітзьняволенай Вікторыі Гранкоўскай.
Радыё Свабода апублікавала ўрывак з ліста студэнткі-палітзьняволенай Вікторыі Гранкоўскай. У кароткай цытаце тры разы згадваецца Бог. Усе тры разы – у сталых фразах, якія даўно ўвайшлі ў паўсядзённую мову і ўжываюцца проста як выразы. Але як жа зьмяняецца вага такіх словаў у кантэксьце, у якім яны напісаныя!

Cьвятары Аляксандр Шрамко і Вячаслаў Барок падзяліліся меркаваньнямі пра базу дадзеных даносчыкаў
Праваслаўны і каталіцкі сьвятары Аляксандр Шрамко і Вячаслаў Барок падзяліліся меркаваньнямі пра апублікаваную на мінулым тыдні базу дадзеных даносчыкаў. Як беларусам аднавіць зносіны з суседзямі-“стукачамі”? Ці ёсьць рызыка новай хвалі супрацьлеглых даносаў пасьля зьмены ўлады? Як гэтая зьява зьвязаная з даносамі сталінскага часу, і ці зьмянілася беларускае грамадства з той пары? Пра гэта і пра […]

Арцыбіскуп Віленскі і прэлат Літвы Гінтарас Грушас абраны старшынём Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы
Арцыбіскуп Віленскі і прэлат Літвы Гінтарас Грушас абраны старшынём Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы – царкоўнай структуры, якая каардынуе супрацу каталіцкіх епіскапатаў розных еўрапейскіх краін. Літоўскія каталікі падтрымліваюць беларусаў у малітве пра спыненьне тэрору, яны таксама першымі пачалі рэагаваць на створаную рэжымам Лукашэнкі праблему з мігрантамі на памежжы. Ці паўплывае прызначэньне галоўнага біскупа Літвы на больш […]

Проповедь архиепископа Артемия на Крестовоздвижение
«Нашу злобу, нашу смерть, нашу богооставленность Ты берешь на Себя, чтобы дать нам возможность стать соучастниками Твоего Светлого Воскресения». В праздник Воздвижения Креста Господня предлагаем послушать проповедь архиепископа Артемия (Кищенко) о том, как крест из орудия пыток преобразился в жертвенник Божественной любви. Запись сделана сегодня за Литургией в гродненском храме Собора всех Белорусских святых.