«Як так атрымалася, што Бог кінуў беларускі народ у той момант, калі была патрэбна падтрымка, каб прагнаць Лукашэнку?»: блогер Андрэй Павук задае кранальные пытанні ксяндзу Вячаславу Барку
Аўтар
ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
На ютуб-канале Вячаслава Барка выйшла цікавая размова вядомага блогера, аўтара «Рудабельскай паказухі» Андрэя Павука з ксяндзом Вячаславам.
Размова пазначана як дыялог атэіста і ксяндза, таму там шмат правакацыйных пытанняў, якія часта задаюцца ў прасторы пратэстна настроенай супольнасці. Тым больш гэтая гутарка прывабная.
Чаму Андрэй тэлефанаваў ксяндзам, ці пойдзе ён у касцёл, сапраўды ён вызнаўца лятаючага макароннага монстра і шмат іншага.