“Як часта паўтарае наш прэзідэнт”. Арцыбіскуп Станеўскі ў чарговы раз працытаваў Лукашэнку

Падобна, гэта ўжо становіцца традыцыяй.
“Як часта паўтарае наш прэзідэнт – мы так, але што для дзяцей? Любавацца, захаваць – каб на гэтую прыгажосць маглі глядзець не толькі нашыя дзеці, але і ўнукі”, – сказаў мітрапаліт мінска-магілёўскі падчас адзначэння Дня св. Губерта ў Лепелі.
Арцыбіскуп Станеўскі ўжо цытаваў Лукашэнку падчас святкавання 85-ці годдзя Мінскай вобласці, а таксама паўтараў лукашэнкаўскі лозунг “час выбраў нас” на фэстах у Тракелях і Будславе.