«Хлопцы, што ж вы робіце цяпер?!» — сьвятар, які асьвячаў сьцягі АМАП, зьвярнуўся да байцоў

У 2014 годзе сьвятар Алег Шульгін асьвяціў сьцягі вайсковых частак АМАП на плошчы Дзяржаўнага сьцягу Беларусі.
Тады мінстрам унутраных справаў быў Ігар Шуневіч.
12 жніўня 2020 году Алег Шульгін напісаў у фэйсбуку такі зварот:
«Хлопцы, што ж вы робіце цяпер? Будзьце ж годнымі воінамі Хрыста, а не выканаўцамі прыказаў тых, хто хоча застацца пры ўладзе, топчучы сваё і вашае сумленьне, законы дзяржавы і правы грамадзян!»