Выстава пра рэлігійныя матывы ў творчасьці Янкі Купалы і Якуба Коласа
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы праходзіць выстава “Я буду маліцца і сэрцам і думамі”, прысвечаная рэлігійным матывам у творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Паэма Коласа “Сымон-музыка” у 1920-30-я гады, як сцвярджаў сам аўтар, зазнала суровую крытыку з-за ўжывання словаў “Бог”, “Божы”, што адбілася на яе вымушаным рэдагаванні. На выставе будзе прадстаўлена выданне паэмы без цэнзурных правак, ажыцёўленае пры чынным удзеле сына пісьменніка Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча у 2018 годзе. Наведвальнікі змогуць убачыць рукапісны пераклад Святога Евангелля на беларускую мову, які зрабіў малодшы брат Якуба Коласа Міхась Міхайлавіч Міцкевіч.