Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Вядомы прысуд ксяндзу з Валожына — ён уражвае сваёй жорсткасцю

Вядомы прысуд ксяндзу з Валожына — ён уражвае сваёй жорсткасцю

Вядомы прысуд ксяндзу з Валожына — ён уражвае сваёй жорсткасцю

Мінскі абласны суд асудзіў ксяндза Генрыха Акалатовіча, пробашча з Валожына, на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве». Суд праходзіў у закрытым рэжыме, дэталі справы не агалошваюцца.

64-гадовага святара, які мае цяжкія хваробы, затрымалі больш за год таму.

Падчас працэсу ніхто з епіскапату і прадстаўнікоў Нунцыятуры не прысутнічаў. Вернікі адзначаюць страх як прычыну непрысутнасці святароў, піша katolik.life.

Ксёндз Генрых вядомы сваёй дапамогай у адраджэнні Каталіцкай Царквы ў Беларусі і вернасцю беларускай мове. На судзе ён заяўляў пра сваю невінаватасць і прасіў не спыняць малітвы.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава