Вільня: абстраляныя вокны беларускага храма

Сёння ноччу невядомыя абстралялі з пнеўматычнай зброі вокны памяшкання, у якім ладзіць службы беларускі прыход Канстанцінопальскага Патрыярхата ў Вільні.
Пашкоджана шкло будынка. Паліцыя праводзіць расследаванне.
Хто абстраляў вокны царквы, зараз невядома, але інцыдэнт упісваецца ў шэраг нядаўніх правакацый, скіраваных супраць беларускай палітычнай эміграцыі і меркавана звязаных са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі.
Вернікі збіраюць грошы на новае акно. Дапамагчы можна па спасылках ТУТ.