Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Уладзімір Кавальчук, іканапісец: «У цёмныя часы беззаконня жадаю тым, хто ў засценках, трымацца»

Уладзімір Кавальчук, іканапісец: «У цёмныя часы беззаконня жадаю тым, хто ў засценках, трымацца»

Placeholder

«[Жадаю Алесю Пушкіну] як мага хутчэйшага вызвалення. А яшчэ – паспачуваць, бо што мы, мастакі, можам зрабіць? Не штурмаваць жа тую турму… Такое цяпер бяспраўе і беззаконне. Калі кіраўнік дзяржавы кажа, што «часам не да законаў», то чаго застаецца чакаць… А колькі апрача Пушкіна сядзіць! Ужо тысячы. У цёмныя часы беззаконня жадаю тым, хто ў засценках, трымацца. Трымацца, трымацца і трымацца… Вось нядаўна па дзяржаўным радыё пачуў: толькі за каментарый у інтэрнэце больш за 130 чалавек арыштавалі. Што гэта робіцца? Вось выйдзе наша гутарка ў «Народнай Волі», і да мяне могуць прыйсці… Мой сын (яму 55 гадоў) кажа: «Я прыхільнік таго, каб дзейнічалі законы для ўсіх. Любыя, хай самыя жорсткія, але для ўсіх». І я з ім згодны. Самае страшнае, калі для аднаго закон дзейнічае, а для другога – не. Адных садзяць невядома за што, а другі чалавека скалечыць ці нават заб’е – і не нясе ніякага пакарання. Гэта жах…»

«Беларуская праваслаўная царква ўваходзіць у Маскоўскі патрыярхат, таму ўся на Маскву і заточана. У тым ліку і наш манастыр. І тут нічога не зробіш. Хоць многія святары беларусы, але іх наўрад ці перавыхаваеш. Мая дачка Юлія раней упрыгожвала храмы на святы бел-чырвона-белымі гірляндамі, цяпер – ужо нельга… А ўлетку прыязджала ў Жыровічы Наталля Качанава, на сустрэчу сабралі ўсіх святароў Навагрудска-Слонімскай епархіі, выкладчыкаў семінарыі. І вось святар Яўген Саланкоў звярнуўся да Качанавай з просьбай перавесці Жыровіцкую сярэднюю школу з беларускай мовы навучання на рускую.»

Народная Воля


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава