Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Лідзе верніцу судзяць пасля «несанкцыянаванай малітвы» ля касцёла

У Лідзе верніцу судзяць пасля «несанкцыянаванай малітвы» ля касцёла

У Лідзе верніцу судзяць пасля «несанкцыянаванай малітвы» ля касцёла

Жанчыны маліліся за Беларусь, а калі пачаліся затрыманні, паднялі ружанцы да вачэй міліцыянтаў і пачалі казаць пра сумленне

28 верасня ў Лідзе суд разглядаў адміністрацыйную справу ў дачыненні да каталіцкай верніцы Ірэны Бярнацкай. У дачыненні да яе склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства. Першы працэс скончыўся тым, што суд накіраваў пратакол на дапрацоўку. Аднак ужо 30 верасня жанчыну зноў выклікаюць у суд на разгляд чарговага пратаколу.

Пра падрабязнасці Katolik.life распавяла Вераніка, дачка пані Ірэны. Паводле яе, пасля масавага збіцця дэманстрантаў, 12 жніўня жанчыны ў Лідзе выйшлі на акцыю супраць гвалту:

— Сабраліся каля касцёла, там было бяспечней. Жанчыны з супольнасці «Маці ў малітве» вырашылі пачаць маліцца за Беларусь Пампейскай навэннай. Малітву чыталі на вуліцы, ля фарнага касцёла. Усе дні маліліся і ўсе дні ездзілі патрульныя машыны і папярэджвалі аб несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Здымалі на камеру, але пратаколы не пісалі на жанчын, якія маліліся.

Аднак 1 верасня да жанчын пад’ехала машына міліцыі, усіх пачалі здымаць на відэа.

— Жанчыны сталі адварочвацца, пачалася сварка. Падышлі мужчыны, і міліцыя пачала іх затрымліваць. Спрабавалі канструктыўна пагаварыць: на падставе чаго затрыманне, чаму нельга збірацца жанчынам. Я адразу ж была «пазначаная» як тая, хто задае правакацыйныя пытанні, — працягвае Вераніка. — Я заступілася за мужчыну, якога схапілі без прычыны. Падбеглі жанчыны, якія маліліся, з ружанцамі. Мая мама і яшчэ адна жанчына проста паднялі ружанцы да вачэй міліцыянтаў і пачалі казаць пра сумленне, пра грэх.

Неўзабаве пані Ірэну пачалі выклікаць у міліцыю, 28 верасня адбыўся першы суд, які пастанавіў адправіць пратакол на дапрацоўку. Мяркуючы па ўсім, Ірэну чакаюць тры новыя суды — яшчэ столькі пратаколаў склалі ў дачыненні да яе ў міліцыі.

katolik.life


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава