Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця

У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця

У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця

З сённяшняга абнаўлення спісу асоб, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці», стала вядома, што пад крымінальны пераслед трапіў Павел Лаўрыновіч (на фота ён у сярэдзіне) — шматгадовы даследчык гісторыі Глыбоччыны, генеалагічных сувязей і царкоўнага жыцця рэгіёна, асабліва ў кантэксце савецкіх ганенняў.

Восенню 2024 года праваабаронцы згадвалі яго імя сярод затрыманых падчас «хапуна» ў Глыбокім. Згодна са спісам МУС, мужчыну судзілі па арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Мяркуецца, што 55-гадовы Павел Тадэвушавіч атрымаў «хімію».

Павел Лаўрыновіч вядомы супрацоўніцтвам з праваслаўнымі парафіямі Віцебшчыны, удзелам у сустрэчах, прысвечаных памяці беларускіх святароў — ахвяр савецкіх рэпрэсій, а таксама архіўнай і пошукавай працай для стварэння сінодыкаў памяці і выдання матэрыялаў па гісторыі ганенняў. Ён дапамагаў у выяўленні імёнаў новых мучанікаў у Полацкай епархіі і дапамагаў у падрыхтоўцы царкоўных даследчых публікацый у Мёрах і Ушачах.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава