У Беларусі новы прадстаўнік Ватыкану — і гэта важная навіна ня толькі для католікаў

Каталіцкі святар Іньяцыё Чэффаліа прызначаны новым Апостальскім нунцыем у Беларусі. Яго дыпламатычны досвед у складаных умовах, у тым ліку ва ўмовах аўтарытарнай Венесуэлы, адкрывае надзею для палітвязняў і грэка-каталіцкай супольнасці, якая доўгі час застаецца без біскупа.
Паводле аналітыкаў, Чэффаліа можа стаць важным пасрэднікам у дыялогу паміж беларускім грамадствам і ўладамі — прынамсі дзеля вызвалення зняволеных па палітычных матывах.
Акрамя таго, упершыню ў Беларусі будзе служыць грэка-каталіцкі біскуп, што асабліва значна на фоне ціску, які церпіць гэтая супольнасць.
Чытайце аналітыку ад Белсату і каментары Хрысціянскай візіі пра новае прызначэнне, дыпламатычную місію, чаканні вернікаў і будучыню Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.