Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Беларусі абвясцілі «экстрэмісцкімі» акаўнты партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя

У Беларусі абвясцілі «экстрэмісцкімі» акаўнты партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя

У Беларусі абвясцілі «экстрэмісцкімі» акаўнты партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у чарговы раз абнавiла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», уключыўшы туды рэсурсы партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД).

У спіс трапілі акаўнт у сацсетцы Х (Twitter), старонка «ВКонтакте», тэлеграм-канал, старонка ў Facebook з назвай «Беларуская Хрысьцiянская Дэмакратыя», а таксама YouTube-канал «Навiны БХД». Рашэнне аб прызнанні гэтых рэсурсаў «экстрэмісцкімі» было прынята яшчэ тры месяцы таму — 20 снежня 2024 года судом Міёрскага раёна Віцебскай вобласці, аднак у адкрыты спіс яны былі ўнесены толькі цяпер.

Гісторыя хрысціянска-дэмакратычных партый у Беларусі бярэ пачатак з 1906 года. У савецкі час іх дзеячы падлягалі рэпрэсіям. Пасля распаду СССР узніклі некалькі хрысціянска-дэмакратычных партый, але ўсе яны былі ліквідаваныя ў 1999 годзе. Нягледзячы на шматразовыя спробы зарэгістраваць БХД як палітычную партыю ці грамадскую арганізацыю, улады гэтага не дазволілі. Партыя працягвала дзейнічаць у паўлегальным рэжыме. З 2020 года адзін з яе лідараў Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі, а аргкамітэт працягвае працу ў эміграцыі. Некалькі яе былых сябраў загінулі, абараняючы Украіну.

«Хрысціянская візія» вядзе падрабязны маніторынг пераследу вернікаў і супольнасцяў праз абвінавачванні ў экстрэмізме — падрабязней у аглядзе па спасылцы.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава