Сяргей Рэзановіч

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці з суду па “справе Аўтуховіча”, па якой на лаву падсудных патрапіла і сям’я святара Сяргея Рэзановіча
Вясна публікуе матэрыялы з сённяшнега паседжання. Сяргей і Павел Рэзановічы віну прызналі часткова. Любоў Рэзановіч таксама пракаментавала абвінавачванне: «Вінаватая толькі ў тым, што пусціла пажыць у свой дом Мікалая Аўтуховіча. Акрамя таго, па просьбе Ірыны Гарачкінай дапамагла схаваць кампутар, у якім, па яе словах, захоўвалася важная інфармацыя. Пазней, усвядоміўшы зробленае, паказала міліцыянту месца ў лесапаласе, […]

Беларускі мастак Ніканор Казіміравіч прысвяціў серыю партрэтаў святарскай сям’і палітзняволеных
Беларускі мастак Ніканор Казіміравіч прысвяціў серыю партрэтаў сям’і палітзняволеных – святару Сергію Рэзановічу, ягонай матушцы Любові і сыну Паўлу. Яны знаходзяцца ў зняволенні з 1 снежня 2020 года, іх абвінавачваюць паводле арт. 289 Крымінальнага кодэксу (“Акт тэрарызму”). Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37 Сяргей Анатольевіч РэзановічЛюбоў Аляксандраўна РэзановічПавел Сяргеевіч Рэзановіч

Праваслаўны святар — палітвязень
Праваслаўнага святара, настаяцеля храма св. Архангела Міхаіла ў аг. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна (Брэсцкая вобласць) Сяргея Рэзановіча сумесна з яго жонкай Любоўю і сынам Паўлам праваабарончыя арганізацыі прызналі сёння палітычнымі вязнямі. Яны ўтрымліваюцца за кратамі з 1 снежня 2020 года.