Максім Коршак

Затрыманы гродзенскі праваслаўны вернік
4 студзеня ў Гродна быў затрыманы завадчанін Максім Коршак, паведамляе «Наша Ніва». Хлопца абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога». Максім Коршак — беларускамоўны гродзенец з праваслаўнай сям’і. Мае рэпутацыю шчырага і сумленнага чалавека. Наведваў набажэнствы ў Занёманскай Свята-Уладзімірскай царкве.