Антоні Адамовіч

Ксёндз з Шчучыншчыны Антоні Адамовіч атрымаў арышт
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Право имеют». Судзілі пробашча Касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску па арт. 19.11 ч. 2 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Нагадаем, 13 жніўня яго выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Пасля праверкі і была, падобна, заведзена адміністрацыйная справа.

На Шчучыншчыне затрыманы ксёндз Антоні Адамовіч
Сёння адбылося затрыманне пробашча Касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску, Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці. Сілавікі спрабавалі затрымаць ксяндза ў самім касцёле, але людзі не дазволілі. У плябані касцёла правялі ператрус. Як стала вядома, яшчэ ў пачатку тыдня ксяндза выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Сённяшняе затрыманне, імаверна, і стала наступствам […]