Аляксандр Данілевіч
«Але я веру ў Бога. І мяркую, што трэба хаця б не парушаць запаведзі»: выкладчыка-юрыста звальняюць з БДУ з-за подпіса пад антываенным зваротам
Дацэнт факультэта міжнародных зносін БДУ Аляксандр Данілевіч працуе ў вну ўжо 20 гадоў. Але яго «папрасілі». Праекту «1906» сталі вядомы падрабязнасці справы. Ён падпісаўся пад антываенным зваротам адвакатаў і юрыстаў. І пачалося: спачатку праблемы ў адвакатуры, завялі дысцыплінарную вытворчасць, потым ужо і ў БДУ: размовы з загадчыцай кафедры і адным з намеснікаў дэкана. Яму нагадалі […]