Аляксандр Цыліндзь

Адміністрацыйны працэсс, пачаты на гродненскага хірурга Аляксандра Цыліндзя, скончаны
Паведамляюць, што адміністрацыйны працэсс, пачаты на гродненскага хірурга Аляксандра Цыліндзя з-за малітвы на вуліцы, скончаны. Дарагія сябры! Рады паведаміць вам, што судовы працэс пачаты на Аляксандра Тэадоравіча скончыўся без суда, у сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці. Аляксандр Тэадоравіч сардэчна дзякуе ўсім хто маліўся і ўсіх тых, хто падтрымаў яго асабіста. Вялікае вам дзякуй за вашую […]

Крыж і скальпель
У Гародні сабраліся судзіць вядомага доктара-хірурга. Уся “віна” гарадзенца Аляксандра Цыліндзя палягае ў тым, што ён стаяў на вуліцы гораду з іконай на шыі і маліўся, побач была жонка з крыжам. Абраз, даруйце за каламбур, абразіў “блюстителей порядка” і на чалавека склалі пратакол за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. На першы раз суд не […]

У Гродне на суд над вядомым хірургам Цыліндзем прыйшлі святары і гараджане
Гродзенскага хірурга Аляксандра Цыліндзя мусілі судзіць 30 верасня за ўдзел у недазволеным мітынгу. Падтрымаць яго прыйшлі каля 40 чалавек, сярод іх — блізу дзесяці святароў (каталіцкія, праваслаўныя і лютэранскі пастар). Суд перанеслі на нявызначаны тэрмін праз адсутнасць дакументаў. «Я малюся за Беларусь. Цяпер трэба тлумачыць у судзе, што я малюся», — цытуе Аляксандра Цыліндзя «Радыё Свабода». У судзе Аляксандру Цыліндзю паведамілі, што ў суд не паступілі ўсе патрэбныя […]