Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Святар Аляксандар Шрамко пракаментаваў «Белсату» адхіленне Архіепіскапа Арцемія ад пасады

Святар Аляксандар Шрамко пракаментаваў «Белсату» адхіленне Архіепіскапа Арцемія ад пасады

Placeholder
Аўтар
Александр Шрамко

АлександрШрамко

Православный священник за штатом. Блогер, публицист.

Новы этап у гісторыі беларускай царквы — аўтакефалізацыя Беларускага Экзархату ад Маскоўскага Патрыярхату ў дрэнным сэнсе гэтага слова, калі адбываецца пераўтварэнне царквы ў кішэнную для рэжыму. Але царква — гэта не армія і такія рашэнні падрываюць давер да іерархіі.

Ці стала гэта нечаканасьцю?

Для мяне гэта не навіна, па сутнасьці. Усе чакалі, што нешта такое будзе. Можа ня так скандальна, ня так пасьпешліва, што прама зьбіраўся спецыяльна Сінод у Маскве. Яны былі незадаволеныя ўладыкам Арцеміем яшчэ раней, яшчэ да нашых падзеяў. У Гродне ў саборы ёсьць іконы, дзе навамучанікаў катуюць чырвонаармейцы ў выглядзе бесаў. Гэта не падабалася, КДБ прыходзіла да Арцемія, на яго ціснулі на гэтую тэму. Таму можна сказаць, што гэта заканамерны вынік таго, што робіцца зараз у Царкве — давіцца ўсё жывое, і вось дабраліся да адзінага такога епіскапа незвычайнага. Ён такі адзін ня толькі на ўсю Беларусь, але і на ўсю РПЦ.

Якой рэакцыі ў Царкве можна чакаць?

Царква вельмі неаднародная структура. Большасьць людзей, якія ходзяць у царкву, нават ня ведаюць, хто там епіскап, хто там мітрапаліт, патрыярх, хто дзе. Яны ведаюць, што ёсьць царква з калакаламі, зайшоў, нешта там трэба зрабіць, падаць запіску, пахрысьціцца. Яны не асабліва цікавяцца, гэта асноўная маса. Але такія людзі якраз і нясуць асноўныя грошы ў царкву. Ім нешта патрабуецца, яны прыйшлі, заплацілі і пайшлі. Ёсьць таксама актыўныя царкоўныя людзі, актыўныя ў той ці ў іншы бок. Але іерархам гэта ня так важна, для іх галоўнае, што людзі будуць ісьці ўсё роўна, дастатковая частка заўсёды будзе эканамічна падтрымліваць Царкву. З другога боку, іерархам важна мець прэферэнцыі ад дзяржавы. Ня столькі нават, каб дзяржава Царкву падтрымлівала, але каб палкі ў калёсы не ўстаўляла, як у бізнэсе бывае, напрыклад. У такой логіцы нашы іерархі і дзейнічаюць. Наколькі яны там сапраўды лукашысты? Можа нехта і лукашыст, гэта прывабна для нейкага складу людзей, якія прывыклі, каб усе татальна слухаліся, каб ніхто свайго меркаваньня не выказваў. Гэта блізка для некаторых іерархаў і сьвятароў.

Але яшчэ да падзеяў з архіепіскапам Арцеміем, яшчэ са жніўня было бачна, што Царква расслаілася. Як у дзяржаве шмат людзей усьвядомілі, што яны штосьці сабою ўяўляюць, гэтак жа і ў Царкве шмат людзей усьвядомілі, што яны штосьці сабою ўяўляюць. Раней болей арыентаваліся, што мы будзем пра штосьці прасіць у епіскапаў, царкоўнай улады, каб яны спрыялі нашым ініцыятывам. Цяпер сітуацыя хутчэй такая, калі людзі разумеюць, што трэба аб’яднацца і самім нешта рабіць. Цяпер людзі разумеюць, што пайсьці за маральным аўтарытэтам — гэта ня проста пайсьці ў домік з крыжом, які недзе там стаіць. Будуць сьвятары, вось цяпер епіскап на пакоі, які ні ад кога не залежыць, актыўныя міране — сумленныя людзі, на якіх будуць арыентавацца. Вось яны і будуць маральным аўтарытэтам. Мы жывем у эпоху анлайн, і ў прынцыпе не абавязкова зьбірацца і ісьці ў нейкі домік, каб паслухаць маральны аўтарытэт. Я часта праводжу паралель з грамадзянскай супольнасьцю ў дзяржаве. Так і ў Царкве будзе вырастаць свая «грамадзянская супольнасьць», якая будзе сама прадстаўляць Царкву і ўсё болей уплываць і на іерархію.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава