Спецыяльны Пасланнік Папы сустрэўся з міністрам замежных спраў

17 снежня адбылася сустрэча Спецыяльнага Пасланніка Папы Францішка Апостальскага нунцыя Клаўдыё Гуджэроцці з мiнiстрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Як было паведамлена на сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь mfa.gov.by, асноўнымі тэмамі перамоваў сталі бягучая міжнародная сітуацыя, актуальныя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня, адносіны Беларусі са Святым Пасадам.

Бакі пацвердзілі ўзаемную настроенасць на актывізацыю беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння ў мэтах забеспячэння далейшай станоўчай дынамікі двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, міру і згоды, адзначаецца на сайце МЗС Беларусі.

catholic.by