Распачалася велікодная акцыя падтрымкі палітвязняў
Наста Дашкевіч прапануе святочную акцыю падтрымкі палітычных зняволеных:
Вялікдзень — напамін пра хэпі энд
Вялікдзень — гэта дзень Перамогі святла над цемраю, Бога над несправядлівым судом. Гэтае свята нагадвае кожнаму: ніякая ахвяра за Праўду не бывае дарэмнаю, але будзе ўвянчана перамогаю. І мы вельмі хочам, каб вера ў перамогу не згасала ў тых, хто зараз ахвяруе сабою ў турмах.
ШТО Я МАГУ ЗРАБІЦЬ?
1. Пастаў + пад гэтым пастом, калі ты можаш даслаць невялікую пасылку-прывітанне для палітвязня. Мы дадзім інфармацыю: каму, куды, і поўную інструкцыю, што пакласці і як аформіць. Гэта проста і вельмі хутка!
2. Калі няма магчымасці адправіць пасылку, але ёсць магчымасць дапамагчы фінансава, стаў + + (2 плюсы) і мы напішам усю неабходную інфармацыю. Калі Вы знаходзіцеся за мяжою, мы прапануем Вам варыянт пра набыццё неабходных рэчаў у пасылку праз анлайн-крамы.
3. Калі маеце фінансавыя складанасці, але маеце час і жаданне дапамагчы ў афармленні пасылак і бандэролек, напішыце нам пра гэта, пазначыўшы ў каментарыях: дапамога. Гэта вельмі нам спатрэбіцца!
! Можна пісаць наўпрост у асабістыя паведамленні.
Адна пасылка будзе каштаваць ад 70 да 90 руб. Калі маеце магчымасць адправіць некалькі — цудоўна. Мы дашлем Вам дадзеныя некалькіх асобаў.
Давайце зробім іх змрочныя камеры святлейшымі, а сэрцы — радаснымі. Бо перамога наперадзе — Хрыстос уваскрос!